Стэфанія
Народную артыстку Стэфанію Міхайлаўну Станюту ведаюць і любяць не толькі ў нашай рэспублщы, але і за яе межамі. Яна адна са старэйшых майстроў сцэны Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. За яе плячамі дзесяткі сыграных роляў у тэатры і кіно. Агромністы сцэнічны вопыт, доўгае, цікава пражытае жыццё. Якім яно было? Чым насычанае? Што хвалюе актрысу сягоння? Што засталося няспраўджаным, як міраж? Аб гэтым і шмат іншым расказаае ў невялікіх зарысоўках і дыялогах з маці...