...а ўчыніў я гэта дзеля таго, каб падурыць тых, хто думае, што зрабілі з мяне дурня, і вывеў сабе з гэтага цвёрдую выснову, што добры Гасподзь Бог дае кожнаму чалавеку ў ягоным стане, у які ён пакліканы, столькі клёку і здаровага розуму, колькі яму трэба на самазахаванне, а таму розныя вучоныя лабэціны дарма сабе думаюць, быццам адны яны толькі такія дасціпнікі і рызыканты, хвігай носа не падатрэш, усюды яны дома, усюды яны Гансы, — але ж не, мой ты пане, не адной лацінай чалавек жыве, і за гарамі людзі ё!