Цяпер паселае на высозныя таполі Купалаўскага сквера вараннё ператвараецца ў чорныя парэчкі. Зрабіўшы гэты вокамгненны скачок з фаўны ў флору, парэчкаўё пагрозлівым тонам прапануе сябе ў якасці пачастунку.
Я выбіраю смерць, бо на чорта такое жыццё, дзе будзе толькі прадукцыя фабрыкі "Камунарка".