Уначы вока выхоплівае меней. Уначы не бачыш каханага, а прыдумваеш яго. Гульня ў хованкі. Хлеб для фантазій. Дзень — час шчырай любові. Днём і толькі днём чалавек напраўду аголены. Днём ён выяўляецца такім, якім яго стварылі. З усімі ягонымі хібамі. З усім рабаціннем ды плямамі на скуры.