Жоўтая музыка
Год выхода: 2005
Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы. Цяжка ды і немагчыма...