Гэта кніга складаецца з артыкулаў "нефармальнага" кшталту, якія друкаваліся ў розных сродках масавай інфармацыі. У розны час гэтыя людзі працавалі ў нашай краіне ў якасці замежных дыпламатаў. Лёсы іх склаліся па-рознаму. Нехта працуе ў іншых дзяржавах. Нехта ўжо выйшаў на пенсію. Нехта вярнуўся ў Беларусь у новай якасці. Аднак усіх яднае адно — гэта сапраўдныя сябры Беларусі. На момант размовы з імі не ўсе ведалі беларускую мову дасканала і саромеліся на ёй размаўляць, таму пераважная большасць артыкулаў напісана на рускай мове, аднак тэндэнцыя вывучаць мову той краіны, у якой яны працуюць, не толькі дамінавала, але і стала абавязковым складнікам прафесійнага жыцця замежных дыпламатаў. І яшчэ. Я наўмысна з улікам сучаснай інфармацыі нічога не мяняў у тэкстах, якім ужо шмат год, бо, на мой погляд, больш цікава тое, што героі думалі і гаварылі тады, а не тое, што мы ведаем зараз. Праект ажыццяўляецца разам з Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкай Kamunikat.org, што вельмі сімвалічна, бо толькі кнігі могуць захаваць для нашчадкаў цікавую і аб'ктыўную інфармацыю пра іх продкаў Размовы, якія прапануюцца Вашай увазе ў гэтай кнізе — своеасаблівая хроніка асабістага жыцця замежнікаў і іх погляды на беларускую рэчаіснасць. Па сутнасці, яны адказваюць на адны і тыя ж пытанні, толькі кожны робіць гэта па-свойму.