Неафіцыйна аб афіцыйных
Гэта кніга складаецца з артыкулаў "нефармальнага" кшталту, якія друкаваліся ў розных сродках масавай інфармацыі. У розны час гэтыя людзі працавалі ў нашай краіне ў якасці замежных дыпламатаў. Лёсы іх склаліся па-рознаму. Нехта працуе ў іншых дзяржавах. Нехта ўжо выйшаў на пенсію. Нехта вярнуўся ў Беларусь у новай якасці. Аднак усіх яднае адно — гэта сапраўдныя сябры Беларусі. На момант размовы з імі не ўсе ведалі беларускую мову дасканала і саромеліся на ёй размаўляць, таму пераважная большасць...