Дамавiкамерон
Год выхода: 1994
Маладая жанчына засталася ў доме адна. Увечары настойлiва пазванiлi ў дзверы. Жанчына падумала, што прыйшла суседка, i адчынiла. На парозе стаяў незнаёмы барадаты мужчына ў чорным скураным палiто i ў капелюшы, насунутым на вочы. Жанчына памкнулася зачынiць дзверы, але госць спынiў яе выразным жэстам рукi ў блiскучай пальчатцы. — Хто вы? Што вам трэба? — ледзь чутна прашаптала гаспадыня пустой кватэры. — Я — Дамавiк. Усё, што ў гэтым доме, належыць мне. Ты таксама належыш мне, — мужчына зайшоў у...