Чалавека састарвае кожны новы перажыты чалавек.
Добрыя людзі часта саромеюцца сваіх чыстых жаданняў
Ні працы,ні прафесійнай мары, ні ідэй пра тое, як абараніць тых, каго больш няма каму шкадаваць, Яся не мае. Няма пэўнасці і ў тым, што ўсе, каго яна збіралася бараніць, хочуць быць выратаванымі: літаральна кожны бяздольны навокал паспеў купіць нямецкі корч, паставіць шклопакеты на кухні і адкладнасці на летні адпачынак у Анталіі.
Яся падымаецца на другі паверх, разумеючы, што зараз гэты дзіўны сон, у які яе закінула вавілонская латарэя, выйдзе ў свій перыгелій, і што рэчаіснасць гэткая ж пранізліва экзатычная, як культура каўбояў амерыканскага Тэхаса, але пакуль зусім не вывучаная ні антраполагамі, ні астраномамі, ні псіхіятарамі.
Калісьці беларуская была моваю вёскі. Людзі саромеліся на ей размаўляць. Каб не было такога, што яны тыпу калгаснікі. Потым мову захапілі нацыяналісты. Яны былі заклапочаныя і ладзілі мітынгі. І тады мовай нармальныя людзі наогул не карысталіся. Нават калгаснікі. Але цяпер усе змянілася, і ніхто ўжо не саромеецца гаварыць па-беларуску і не баіцца гэтака. Усе, хто ведае мову, вольна яе могуць пры неабходнасці выкарыстоўваць адно з адным. І ніхто нават не азіраецца, не гаворачы, каб там у міліцыю адразу званіць.
Веі снягуркі настолькі багата змазаныя тушчу, што да іх можна прыляпіць часопіс Cosmopolitan. І будзе трымацца.
Такая мінская традыцыя: толькі месца робіцца важнай часткай нечага жыцця (напрыклад – самай цёплай згадкай пра юнацтва), як яго перарабляюць.
Алкаголь робіць сваю справу: язык развязаны, плынь мудрасці цячэ, як піўныя бутэлькі па канвееры – толькі паспявай здымаць.
Розум не пазбаўляе чалавека ад думкі пра тое, што знаходзіцца па-за яго межамі.
Усім нам бракуе аднаго. Усім,хто жыве тут. Табе, мне, кожнаму! У нас неяк глабальна не склалася с радасцю. Гора – стае, абыякавасці, зайдрасці, усякай дробнай чорнай дрэні – хоць дарма аддавай. Прычым – што цяпер, што пасля Крэўскай уніі… А вось радасці – чыстай радасці, такой, якая мусіць быць у дзяцінстве – тут няма нават у дзяцей! Паглядзі на іх твары!
Навіны пра нашых былых спачатку разрываюць нам вантробы, потым — пакідаюць шнары, пасля — драпіны, а ўрэшце на іх перастае рэагаваць нават скура. Вось бы яшчэ зразумець, ці рэч у тым, што яны перастаюць быць значнымі, або ў тым, што ўсё самае чалавечае ў нас адмірае. забітае гэтымі навінамі.
У 1998 годзе ступень сур’езнасці чалавека вымяралася наяўнасцю сотавага тэлефона. Цяпер – яго адсутнасцю.
Стрымліваючы піўную адрыжку, Яся пачынае разумець механізмы, паводле якіх працуе правінцыйны алкагалізм. Калі, скончыўшы паўтарашку, яна адчувае неперадольнае жаданне ўзяць яшчэ адну, маленькую, каб не так сумна было сядзець адной у пакоі, - то ўсведамляе, што і самае глыбокае разуменне механізмаў алкагалізму не ратуе ад уздзеяння іх на цябе.
Я думала, гэта дэтэктыў. А гэта пра тое, як людзі працуюць. Калі б у нас хто напісаў, як наш калгас “Зара” працуе – бухгалтэрыя, дастаўка камбікорму, пасяўная, КэЗээС, вы б змаглі такое чытаць? Вось і я засынала праз старонку.
…ёй крыўдна за гэтых людзей і за Вальку – за ўсіх, хто ўсе свае жыццё працаваў з восьмай да пятай, але так і не атрымаў магчымасці на адкладзеныя грошы купіць – не, не “Ферары” ці “Бэнтлі”, а звычайную дызельную “Джэту”. Альбо – квіткі ў Францыю, каб пабачыць Версаль. Або пераехаць, нарэшце, з інтэрната ва ўласную аднапакаёўку. Прычым не на праспекце Кутузава ў Маскве, а ў чортавых Малмыгах!
Вецер робіць слабое моцным і моцнае – слабым.
Уначы чалавек адчувае сябе самотным. Удзень у яго процьма справаў. Ён кіруе машынай. Зарабляе грошы. Ці не дае іх у сябе адабраць. А потым настае ноч. І шчаслівыя засынаюць. А ўсе астатнія – не.
На полісе запісаны і абведзены кругалсуткавы тэлефон, на які можна званіць у выпадку ўзнікнення праблем. Не так ужо і мала для чалавека, які ў такім выпадку не можа патэлефанаваць бацькам.
Беларусь, вядома ж, заснаваная вельмі даўно. Але як дзяржава Беларусь аформілася пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, калі Чапаевым былі прыціснутыя паны і літоўцы. Літоўцы захапілі нашу краіну ў сярэднявеччы і наладзілі на яе тэрыторыі нейкае незразумелае княства. Потым у іх усе адабралі палякі, якія былі панамі і эксплуататарамі. Усе памяняла рэвалюцыя. Яна дала Беларусі шанец на нацыянальнае самавызначэнне. У заснаванні БССР удзельнічалі Якуб Колас, Тарас Шаўчэнка, Адам Міцкевіч і іншыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы.
Любы горад – гэта найперш людзі, якія табе яго паказваюць.