Учора быў важны дзень. Учора па школьным радыё я пачула прыгожы вершык пра аднаго дзядзьку. Яго звалі Моцны Жбуць, ён быў вельмі адважны і вытрываў, хоць у яго і здараліся ўсялякія нягоды. У мяне таксама бываюць нягоды, больш за ўсё таму, што я тоўстая і з мяне ўсе смяюцца. Але ўчора я вырашыла, што не здамся. Я буду як Моцны Жбуць і вытрываю...