Вас вельмі цікавяць усе гэтыя рэчы ў Цэнтры, спытала Марта, падумайце двойчы, перш чым адказаць, Мне хапіла і аднаго разу, мяне нічога не цікавіць, проста раблю выгляд, Самі перад сабой, вядома, Ты ўжо не маленькая, ведаеш, што іншага спосабу няма, хоць можа падавацца інакш, мы робім выгляд не перад іншымі, а заўсёды перад сабой […]